Паважаныя сябры!
Прапаную разам стварыць пераклад на беларускую мову да адной з самых папулярных праграмных клавіятур у свеце TouchPal, якую можна ўсталяваць на прылады пад кіраваннем аперацыйных сістэм Android/iOS.
Што зроблена мной на сённяшні дзень?
Перакладзены ўсе радкі з англійскай на беларускую мову
Перачытаў усё яшчэ раз. Выправіў хібы і памылкі друку
Планую падтрымліваць пераклад далей
Што патрабуецца?
Галоўнае – гэта перачытаць хоць частку радкоў і прагаласаваць за мой пераклад ці прапанаваць свой. Без гэтага пераклад НІКОЛІ не будзе даданы ў агульны дыстрыбутыў TouchPal.
Абмяркоўваць тэрміналагічную частку перакладу. Для гэтага там ёсць адмысловы раздзел (Discussions). Каментаваць ужо перакладзеныя радкі.
Калі вы добра валодаеце роднай мовай, а яшчэ лепш у вас ёсць лінгвістычная адукацыя, то я буду вельмі ўдзячны, калі вы зможаце дапамагчы з перакладам.
Вось спасылка на праект.
Мае кантакты:
Skype#: bor.name
Email: [email protected]
Viber: +37529 563 3090
Далучайцеся!