12—13 верасня ў в. Гіравічы (9 км ад Ракава, 8 км ад ст. Радашковічы) пройдзе другі дабрачынны фестываль «Карчма».

У вёсцы Гіравічы (Ракаўскі сельсавет, 35 км ад Мінску, 7 км ад Ракава, 8 км ад станцыі Радашковічы) знаходзіцца будынак карчмы 17—18 стагоддзяў, якая была сведкам розных падзей, сярод якіх: побыт ад'ютанта Напалеона, адпачынак паўстанцаў Каліноўскага, захоп жандармамі рускага рэвалюцыянера Барыса Савінкава. Будынак патрабуе неадкладнай кансервацыі. Жыхары вёскі сваімі намаганнямі прыбіраюць тэрыторыю, але гэтага недастаткова і карчма працягвае руйнавацца.

У межах дабрачыннага фестывалю пройдзе ўпарадкаванне тэрыторыі, працы па кансервацыі, а таксама канцэрт. Фестываль «Карчма» не мае вонкавай фінансавай падтрымкі, ажыццяўляецца выключна за кошт асабістага ўдзелу дабраахвотнікаў.

Сёння будынак карчмы патрабуе неадкладнай кансервацыі. Жыхары вёскі сваімі намаганнямі прыбіраюць тэрыторыю, але гэтага недастаткова, і карчма працягвае руйнавацца.

Арганізатары фестывалю, мясцовыя жыхары Зміцер Сасноўскі і Анатоль Ганец, адзначылі, што ўжо рыхтуюцца дакументы для рэгістрацыі будынка як помніка архітэктуры, і гэта дазволіць у далейшым уключыць яго ў зялёны маршрут Валожынскага раёна. Таксама у планах арганізатараў аднаўленне двух прыдарожных крыжоў: каталіцкага і праваслаўнага, якія калісьці стаялі тут на скрыжаванні дарог старога Віленскага тракту.

«На дадзены момант мы маем падтрымку ад сельсавета, які дае тэхніку і працаўнікоў, а ўпраўленне ідэалагічнай працы і культуры райвыканкама спрыяе атрыманню ўсіх узгадненняў. Мерапрыемства дабрачыннае, бо не мае вонкавай фінансавай падтрымкі, і ажыццяўляецца выключна за кошт асабістага ўдзелу добраахвотнікаў», – распавёў Зміцер Сасноўскі. «Уваходны квіток на фестываль – пара працоўных рук, а таксама інфармацыйная падтрымка, націснуць «расказаць сябрам», – пракаментаваў Анатоль Ганец.

У межах дабрачыннага фестывалю пройдзе ўпарадкаванне тэрыторыі, працы па кансервацыі, а таксама канцэрт. Фестываль «Карчма» не мае вонкавай фінансавай падтрымкі, ажыццяўляецца выключна за кошт асабістага ўдзелу дабраахвотнікаў.

Канцэртная праграма пачнецца а 18:00 на сцэне выступяць гурты: Стары Ольса, Літы Талер, Ceilidh Сeol, танцавальная падтрымка «Фламмея» і інш.;

Адмысловы госць – Анатоль Кашапараў («Песняры»).

• Рэтра-тэхніка, форма.

Запрашаем да супрацоўніцтва:

• рэклама ў сацыяльных сетках;
• артысты і музыкі (удзел у канцэрце);
• добраахвотнікі ў працы па карчме;
• кіроўцы з транспартам;
• кухары і дапаможныя кухонныя працаўнікі;
• ахова.

Шануем ўсіх адданых, незалежна ад перакананняў і мовы.

Кантакты:

Зміцер Сасноўскі – [email protected];
Марыя Рагалевіч – +375 44 5779089, [email protected].
Падрабязней пра фестываль тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0