Фота: bgk-meshkova.com

Фота: bgk-meshkova.com

Уночы на 7 верасня чатыры прадстаўнікі харвацкага гандбольнага клубу «Заграб» былі дастаўленыя ў інфекцыйнае аддзяленне Брэсцкай абласной лякарні з тэмпературай і прыкметамі атручэння, ранкам туды трапілі яшчэ восем чалавек з каманды, паведамляе «Брэсцкі кур’ер».

Напярэдадні «Заграб» перамог у гульні SEHA-лігі брэсцкі БГК імя Мяшкова з лікам 24:21. Пасля гэтага гандбалісты выправіліся ў брэсцкі гатэль «Беларусь», дзе мелі абед і вячэру.

Па інфармацыі Onliner.by, прадстаўнікі брэсцкага клубу лічаць, што атручэнне адбылося падчас харчавання ў гатэлі «Беларусь», а дырэктар рэстарана не верыць, што па выніках праверкі санстанцыі вінаватымі могуць прызнаць яго падначаленых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0