Трое баявікоў-ісламістаў забітыя на паўночным захадзе Пакістана ў выніку атакі першага беспілотніка пакістанскай вытворчасці, паведаміў прадстаўнік пакістанскай арміі.

Дрон атакаваў базу ісламістаў у даліне Шаваль на мяжы з Афганістанам, дзе ў апошні час сталі частымі сутыкненні паміж пакістанскімі вайскоўцамі і талібамі.

Упершыню ўлады Пакістану паведамілі аб паспяховых выпрабаваннях новага дрона пад назвай «Бурак» у сакавіку гэтага года. Паводле інфармацыі пакістанскай арміі, беспілотнік здольны паражаць як статычныя цэлі, так і тыя, что рухаюцца.

На сёння беспілотнікі выкарыстоўваюцца ў баявых аперацыях войскамі ЗША, Ізраіля і Брытаніі. Некаторыя краіны вядуць распрацоўкі сваіх уласных мадэляў баявых дронаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?