Міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў заявіў, што Масква не мае намеру спісваць доўг Украіне і будзе патрабаваць вярнуць сродкі ў поўным аб'ёме.

«Расійскі доўг з'яўляецца суверэнным. У дачыненні да суверэнных даўгоў існуе адмысловая працэдура ўрэгулявання ў такіх выпадках. Мы не будзем уступаць у перамовы з украінскім урадам у гэтай частцы», — сказаў Сілуанаў.

Раней прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што Расія павінна да канца года вызначыцца, ці будзе яна ўдзельнічаць у рэструктурызацыі часткі ўкраінскага дзярждоўгу.

Крэдыт у 3 млрд даляраў Расія прапанавала Украіне яшчэ ў 2013 годзе, калі прэзідэнтам Украіны быў Віктар Януковіч. Цяперашні прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка летам 2015 назваў расійскі крэдыт «хабарам», які экс-прэзідэнт Віктар Януковіч атрымаў за адмову падпісваць Пагадненне аб асацыяцыі з Еўрасаюзам у лістападзе 2013 года.

У ліпені Міжнародны валютны фонд ухваліў выдзяленне Украіне траншу ў памеры 1,7 млрд даляраў. Праграма крэдытавання Украіны разлічана на чатыры гады: за гэты час, як мяркуецца, Кіеў павінен атрымаць агулам 17,5 млрд даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?