У Астраўцы паход у рэстаран скончыўся нявесела для 35-гадовага мясцовага жыхара, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У ходзе канфлікту да мужчыны фізічную сілу ўжыў іншы наведвальнік. З-за чаго ён упаў і атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні — двайны пералом нагі.
Улічваючы, што прамога намеру гэтак моцна траўмаваць чалавека ў падазраванага не было, крымінальную справу завялі за прычыненне цяжкага або менш цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці.
Аперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Астравецкага РАУС капітан міліцыі Раман Урублеўскі.
Усё пачалося з-за таго, што прыяцель пацярпелага нешта не падзяліў з падазраваным на глебе замовы музычных кампазіцый.
Пагасіць канфлікт паспрабаваў пацярпелы, але атрымаў удар у твар і неўзабаве апынуўся ў бальніцы. Мужчыну зрабілі аперацыю і нейкі час ён вымушаны быў хадзіць на мыліцах. Па запісе з камеры відэаназірання сышчыкі ўсталявалі, хто здзейсніў злачынства.