tass.ru

tass.ru

Часовы спікер «народнай рады» самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» абвергнуў інфармацыю, што былы спікер Андрэй Пургін быў арыштаваны г.зв. «міністэрствам дзяржаўнай бяспекі» ДНР. 

«Ён знаходзіцца ў Данецку, з ім усё ў парадку, ён не арыштаваны. Я сам рыхтуюся да заўтрашняй сустрэчы ў Мінску, ніякай іншай інфармацыі ў мяне няма», — сказаў Пушылін у гутарцы з «Коммерсантом».

Дэпутат «Народнай рады» Міраслаў Рудэнка распавёў, што адразу пасля адстаўкі Пургіна пачаліся «інсінуацыі пра яго месцазнаходжанне». Дэпутат адзначыў, што ён не бачыў былога спікера «народнай рады» ні на пасяджэнні 4 верасня, дзе прынялі рашэнне пра яго адстаўку, ні пасля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?