Фота mil.ru

Фота mil.ru

Авіяцыйныя злучэнні і часткі Паветрана-касмічных сіл Расіі былі паднятыя па трывозе ў рамках раптоўнай праверкі Цэнтральнай ваеннай акругі. Пазапланавая праверка праводзіцца ў адпаведнасці з загадам вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі РФ Уладзіміра Пуціна.

«На аэрадромах вядзецца падрыхтоўка авіяцыйнай тэхнікі ваенна-транспартнай, аператыўна-тактычнай і армейскай авіяцыі да выканання адпаведных задач», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны РФ.

Адзначаецца, што перадавыя каманды спецыялістаў інжынерна-тэхнічнага складу часцей і злучэнняў былі адпраўленыя ў межах праверкі на аэрадромы для прыёму авіяцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?