Беларуская асацыяцыя гімнастыкі (БАГ) на пасяджэнні тэхнічнага камітэта па спартыўнай гімнастыцы прыняла рашэнне разгледзець магчымасць запрашэння замежных спартсменак для выступу ў складзе жаночай зборнай Беларусі, паведамілі ў прэс-службе асацыяцыі.
Паводле прапановы алімпійскай чэмпіёнкі, старшыні жаночага тэхнічнага камітэта Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі Нэлі Кім, кандыдаткамі на гэтыя пазіцыі сталі амерыканскія гімнасткі, якія не выступаюць за ЗША праз высокую канкурэнцыю у нацыянальнай зборнай. Цяпер гэта пытанне знаходзіцца на ўзгадненні ў кіраўніцтва спартыўнай галіны Беларусі.
«Прыняцце такіх кардынальных мер, як запрашэнне замежных спецыялістаў і спартсменаў, ні ў якім разе не павінна стаць «шокавай тэрапіяй» для беларускага боку. Адна з асноўных задач па аптымізацыі айчыннай жаночай спартыўнай гімнастыкі — гэта даць магчымасць сваім людзям раскрыць свой патэнцыял. Калі хтосьці гатовы ўзяць на сябе адказнасць і забяспечыць вынік, няхай гэта будзе трэнер або спартсмен, асацыяцыя дасць гэтую магчымасць. Але на безвыніковыя эксперыменты ўжо няма ні часу, ні сродкаў», — адзначыла старшыня асацыяцыі Алена Скрыпель.
Жаночая зборная Беларусі не патрапіла ў лік 24 наймацнейшых зборных планеты на сусветны чэмпіянат. Паводле рашэння трэнерскага штаба нацыянальнай каманды, цяпер дзве гімнасткі выправяцца ў Глазга для барацьбы за алімпійскія пуцёўкі у Рыа ў асабістых спаборніцтвах.
На пасяджэнні БАГ таксама абмеркавалі пытанне аб запрашэнні для працы з нацыянальнай жаночай камандай аднаго з вядучых сусветных спецыялістаў — ўкраінца Алега Астапенкі.
Чэмпіянат свету па спартыўнай гімнастыцы ў Глазга пройдзе з 23 кастрычніка па 1 лістапада 2015 года.