10 верасня ў кнігарні логвінаЎ (Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзентацыя іспанскай паэткі Анхелы Эспіносы Руіз, якая напісала па-беларуску зборнік паэзіі «Раяль ля мора».

У прэзентацыі праз відэамост возьме ўдзел аўтарка, а таксама Міхась Баярын і рэдактар кнігі Кірыла Камароўскі.

Пачатак а 19. Уваход вольны.

Фота з асабістага архіва Анхелы Руіз

Крыху пра аўтарку. Анхела Эспіноса Руіз нарадзілася ў 1993 годзе ў Іспаніі. Паэтка, перакладчыца. Піша вершы з 6 гадоў, па-беларуску — з 20-ці. Літаратарка таксама перакладае беларускую паэзію на іспанскую. Сярод яе перакладаў — купалаўскія «Малітва», «Ворагам беларушчыны» і «Белая яблыня грому» Барадуліна. Вучыцца на славянскай філалогіі ў Гранадскім універсітэце.

Іспанка, якая піша па-беларуску, выдала ў Мінску зборнік вершаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0