Аўтар дакумента «Формы и методы реализации молодежной политики в городе Гродно», які быў апублікаваны на сайце сярэдняй школы №22 Гродна, застаецца невядомым. Прычым упраўленне адукацыі Гродзенскага гарвыканкама адмаўляе, што гэта яны накіравалі паперу ў школу.

«Хто аўтар, пакуль не ведаю. Дала заданне прааналізаваць, пракаментаваць пакуль не гатовая. Дала заданне даведацца, хто аўтар, мы пакуль гэтага не ведаем. Але

гэты дакумент не праходзіў праз упраўленне адукацыі», — сказала Галіна Курганская, першая намесніца начальніка ўпраўлення адукацыі.

Жанна Шумская, дырэктарка той самай школы №22, ад каментароў адмовілася.

«Ведаеце, я пачала працаваць 1 верасня 2015 года, я новы дырэктар, былы дырэктар цяпер тут не працуе.

Я не магу адказваць на пытанні, без каментароў. Я ва ўсім спрабую разабрацца. Мы разбіраемся ў сітуацыі».

У гарадскім камітэце БРСМ паведамілі, што і яны не маюць ніякага дачынення да таямнічага дакумента.

Дырэктары і намеснікі па выхаваўчай працы іншых гродзенскіх школ, адказваючы на пытанне, ці атрымлівалі яны той дакумент, рэагуюць па-рознаму. Адны катэгарычна адмаўляюць, што атрымлівалі тыя «Формы і методы…», іншыя адмаўляюцца ад каментароў.

Цікава, што гэтак сама, як і той дакумент — «Формы и методы реализации молодежной политики в городе Гродно» — называўся семінар для намеснікаў старшынь гар- і райвыканкамаў Гродзенскай вобласці, што курыруюць пытанні ідэалагічнай працы, які прайшоў у Гродзенскім аблвыканкаме 18 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?