Балгарыя афіцыйна адмовіла Расіі ў паветраным калідоры для расійскіх ваенна-транспартных самалётаў, якія накіроўваюцца ў Сірыю, заявілі ў міністэрстве замежных спраў краіны.

ria.ru

ria.ru

«У нас ёсць сур'ёзныя сумневы адносна грузаў, якія перавозяць расійскія самалёты, і гэта — прычына адмовы», — заявіла прадстаўнік балгарскага МЗС.

Напярэдадні міністэрства замежных спраў Грэцыі пацвердзіла атрыманне запыту ЗША аб закрыцці паветранай прасторы краіны для палётаў расійскай авіяцыі з грузам гуманітарнай дапамогі для Сірыі. Між тым расійскае агенцтва РІА «Навіны» раней паведаміла са спасылкай на дыпламатычную крыніцу ў Афінах, што Грэцыя нібыта адхіліла адпаведны запыт ЗША, каб не пагоршыць адносінаў з Расіяй.

У канцы жніўня ў міністэрстве замежных спраў Расіі заявілі, што маюць намер аказваць гуманітарную дапамогу Сірыі і дапамагаць расійскім грамадзянам, якія знаходзяцца ў краіне. Тады самалёт МНС Расіі даставіў больш за 20 тон расійскай гуманітарнай дапамогі ў горад Латакія.

Расійскія ўлады сутыкаюцца з абвінавачваннямі пра ўдзел расійскіх вайскоўцаў ва ўзброеным канфлікце ў Сірыі. На мінулым тыдні газета New York Times напісала са спасылкай на неназваных супрацоўнікаў амерыканскай адміністрацыі, што Расія нібыта адправіла ў Сірыю вялікую групу вайскоўцаў, а таксама дыспетчарскі цэнтр ВПС, які разгарнулі на ваенным аэрадроме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?