Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў пастанову аб перадачы прэзідэнту Уладзіміру Пуціну на подпіс пагаднення паміж Масквой і Мінскам аб расійскай авіяцыйнай базе на беларускай тэрыторыі. Адпаведны дакумент быў у аўторак, 8 верасня, апублікаваны на сайце кабінета міністраў РФ.

Пагадненне ўстанаўлівае парадак прымянення авіябазы сумесна з ўзброенымі сіламі Беларусі для абароны дзвюх краін, уключаючы «супрацьдзеянне ўзброенаму нападу з боку міжнародных тэрарыстычных фарміраванняў».

У пагадненні прапісаны парадак размяшчэння, выкарыстання і функцыянавання расійскай авіяцыйнай базы на тэрыторыі Беларусі, а таксама ўзаемадзеянне расійскага кантынгенту базы з ўзброенымі сіламі Беларусі.

Месца дыслакацыі базы не пазначана.

Раней паведамлялася, што заключэнне гэтага пагаднення будзе спрыяць арганізацыі сумеснай аховы знешняй мяжы саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы і стварэнні адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны Расіі і Беларусі. Таксама адзначалася, што палажэнні пагаднення доўгатэрмінова замацуюць расійскую ваенную прысутнасць у рэгіёне і будуць садзейнічаць умацаванню яго бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?