Рэжысёр: Аляксандр Бах
Жанр: баявік, трылер, прыгоды
У ролях: Руперт Фрэнд, Ханна Уэр, Закары Куінто, Кіран Хайндс, Рольф Каніс, Анджэла Бэйбі, Дэн Бакендаль, Шарлін Бек, Міхаэль Борнхютэр
Германія, ЗША
Адзнака: 6

Падчас халоднай вайны ў нетрах таемнай лабараторыі ў СССР доктар Літвенка праводзіць вопыты па біяінжынерыі. Іх мэта — стварэнне ідэальнага наёмнага забойцы, які валодае здольнасцямі, што нашмат пераўзыходзяць звычайныя чалавечыя.

Разумеючы, што стварыў бяздушных забойцаў, доктар збягае з СССР, згубіўшы жонку і схаваўшы маленькую дачку, а лабараторыя зачыняецца. Праходзіць шмат гадоў, і самы ўдалы экзэмпляр, агент 47, становіцца найлепшым кілерам у свеце, а дачка Каця, якая вырасла ў маладую жанчыну з паранояй і абвостранымі адчуваннямі, шукае адказы на пытанні аб сваім мінулым. У гэты час Сіндыкат шукае саму Кацю, каб тая вывела іх на бацьку, якому вядомы сакрэт «вырабу» агентаў, а ўрад з дапамогай Хітмена высочвае ўсё сямейства Літвенкаў, каб не дапусціць рэалізацыі планаў Сіндыката.

У аснове стужкі ляжыць серыя відэагульняў Hitman дацкай кампаніі IO Interactive. Гэта другая спроба экранізаваць гульню: першая адбылася ў 2007 і аказалася правальнай.

Польскі рэжысёр Аляксандр Бах выбраў для свайго дэбюту сюжэт, які захапіў мноства аматараў відэагульняў. Аднак адаптаваць сцэнар гульні да кінафармату даволі цяжка: сюжэт там ёсць звязкай паміж місіямі і носіць другарадны характар. Таму для стужкі ён быў пашыраны, уведзеныя новыя героі і сюжэтныя павароты. Праз гэта фанатамі гульні фільм быў прыняты адмоўна.

Для неабазнанага гледача стужка выглядае сярэднім баевічком. Стваральнікі паставілі некалькі відовішчных баявых сцэн, паспрабавалі надаць героям глыбіні. Часткова гэта ўдалося, але часам сюжэтныя хады і дыялогі выглядаюць шаблоннымі. Тым не менш сюжэт атрымаўся складаным і шматслойным, а Хітмен — харызматычным і вельмі падобным да прататыпа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?