Пасол ЗША Карэн Сьцюарт застанецца ў Беларусі нягледзячы на рэкамэндацыі Менска пакінуць краіны, заявіў афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпу ЗША Том Кейсі, паведамляюць

Улады Беларусі рэкамэндавалі пакінуць краіну паслу ЗША ў сувязі з санкцыямі Дзярдэпартамэнту ў дачыненьні да нашай краіны. Беларусь у сувязі з гэтым таксама адклікае пасла ў Менск для кансультацый. «Яна [пасол] застанецца ў Менску, тады як мы працягнем разглядаць сытуацыю», — паведаміў Кейсі.

Раней у пятніцу Белы Дом назваў рашэньне ўладаў Беларусі вышпурнуць пасла ЗША ў гэтй краіне беспадстаўным і што гэта можа прывесьці да далейшага адчуджэньня краіны ў сьвеце. У заяве гаварылася, што дзеяньні Менску «яшчэ больш дыстанцуюць гэту краіну [Беларусь] ад Эўропы і астатняга сьвету».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0