Улада2525

Хто з палітыкаў далучыцца да сённяшняга пікета Статкевіча за свабодныя выбары, а хто праігнаруе? 

10 верасня а 18-й гадзіне Мікалай Статкевіч правядзе ў самым цэнтры Мінска, каля ГУМа, пікет з патрабаваннем свабодных выбараў. «Наша Ніва» пацікавілася ў грамадскіх дзеячаў і палітыкаў, хто з іх падтрымае падпалкоўніка Статкевіча і прыйдзе на пікет. Адказы атрымаліся цікавыя.

Уладзімір Някляеў, паэт, палітык: «На сваёй прэс-канферэнцыі Статкевіч казаў, што будзе працягваць барацьбу. І я паведаміў тады ж, што буду побач з ім. Таму, само сабой, на заўтрашні пікет я прыйду».

Анатоль Лябедзька, лідар АГП: «Канечне, я буду. Мы ж дамовiлiся пра пiкет як адзiн з пунктаў сумесных дзеянняў. Ёсць папярэдняя дамова аб супольным удзеле. У нас пра пiкет ёсць абвестка на сайце. АГП ужо заяўляла, што мы працягваем кампанiю ў ранейшым фармаце (пiкеты, паездкi у рэгiены, распаусюд iнфапрадукцыi па папулярызацыi праграмы Мiльён новых працоўных месцаў). А тэма сумленных, свабодных выбараў — адзiн з нашых прыярытэтаў».

Зміцер Дашкевіч, цясляр, былы палітвязень: «Я планаваў прыняць удзел у пікеце, але пакуль дакладна не магу сказаць, ці атрымаецца — шмат працы. Але я лічу, што такі пікет — рэч патрэбная і карысная. Бо тытульная апазіцыя не прэтэндуе на ўладу, заяўляе, што яны супраць Плошчы. А на перакладзе на нармальную мову, гэта значыць, што яны загадзя пагаджаюцца з тымі лічбамі, якія напішуць Лукашэнка з Ярмошынай. На Плошчу ж заўсёды выходзілі, каб дамагчыся нармальнага падліку галасоў, адэкватных лічбаў. А ініцыятыва Статкевіча нагадвае людзям, што нельга ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі без гэтага справядлівага падліку».

Аляксей Янукевіч, старшыня партыі БНФ: «Я сам не планую туды ісці. На сённяшні момант я не разумею, да якога выніку павінна прывесці гэтае мерапрыемства. А тая стратэгія, якая была агучаная — дэлегітымізацыя выбараў праз пераўтварэнне іх у клаўнаду, — мне не блізкая».

Пазіцыю Таццяны Караткевіч і кампаніі «Гавары праўду!» агучыў старшыня кампаніі Андрэй Дзмітрыеў: «Не, на пікет мы не пойдзем. У межах выбарчай кампаніі ў нас будзе шмат паездак і сустрэч, якія будуць цалкам легальныя, дзе не трэба нікога падстаўляць, не трэба ахвяраваць. Я лічу, што пікет Статкевіча можа быць трактаваны ўладамі вельмі па-рознаму. І калі ёсць магчымасць легальных пікетаў, трэба абіраць такі шлях. Калі пройдуць выбары і не будзе іншых магчымасцяў, тады можна будзе думаць, ці варта рабіць такія акцыі [як пікет Статкевіча]».

Юрый Губарэвіч, намеснік старшыні руху «За свабоду»: «Я пакуль не думаў над гэтым. Але хутчэй за ўсё не пайду, гэты пікет можа спрацаваць наадварот. Важная справа — нагадваць пра тое, што ў Беларусі выбары адбываюцца не згодна з нормамі міжнароднага права. Але пажадана рабіць гэта метадамі, якія не вядуць да павялічэння атмасферы страху. Я лічу, што, калі па выніках пікету адбудуцца затрыманні, то людзі яшчэ больш адвярнуцца ад апазіцыі і будуць мець яшчэ менш жадання выходзіць, штосьці рабіць, уплываць на штосьці».

Павел Севярынец, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД: «На жаль, у мяне асабіста не атрымаецца, я буду ў Віцебску, на сямейным свяце. Але справа вартая, справа патрэбная, безумоўна трэба яе падтрымаць».

Алесь Міхалевіч, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010: «Я пакуль не вырашыў яшчэ. Маю пакуль мала інфармацыі і пра сам пікет, і пра тое, што ўвогуле сёння адбываецца ў Беларусі».

Апытанка

Каментары25

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі3

Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй9

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?4

У Белым доме ўрачыста правялі з дзяржаўнай службы Ілана Маска. Трамп падарыў яму залаты ключ11

Трамп заявіў, што расчараваны і шакаваны дзеяннямі Расіі1

Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча 5

«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе. Але калі Маша такое зрабіла!» Невядомыя факты пра Віктара Бабарыку расказала яго адвакатка Наталля Мацкевіч7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць