Крызыс, які ўзьнік у выніку рэйду калюмбійскіх вайскоўцаў на тэрыторыю Эквадору, разьвязаны. Кіраўнікі двух дзяржаў паціснулі адзін другому рукі на саміце Групы Рыё, што аб’ядноўвае 22 дзяржавы Лацінскай Амэрыкі.

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс, які падтрымліваў прэзыдэнта Эквадору Рафаэля Карэа ў асуджэньні дзеяньняў Калюмбіі, абняў яе прэзыдэнта Альвара Урыбэ.

Чавэс абвясьціў пра адкрыцьцё мяжы і аднаўленьні гандлёва-эаканамічных сувязяў з Калюмбіяй. Да акту прымірэньня далучыўся прэзыдэнт Нікарагуа Даніэль Артэга, чыя краіна таксама раней разарвала дыпляматычныя дачыненьні з Калюмбіяй.

Такім чынам, разьвязаны сур’ёзны палітычны крызыс, які паставіў частку кантынэнта на мяжу ўзброенага канфлікту.

Нагадаем, што Вэнэсуэла і Эквадор разарвалі дыпляматычныя адносіны з Калюмбіяй і падцягнулі да межаў войскі, пасьля таго як 1 сакавіка калюмбійскія ваенныя правялі рэйд на тэрыторыі Экваадору.

У выніку быў забіты Рауль Рэес, які лічыўся чалавекам № 2" у дзеючай на тэрыторыі Калюмбіі узброенай левай групоўцы ФАРК (Рэвалюцыйыя ўзброеныя сілы Калюмбіі) і каля 20 паўстанцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?