Цэнтрвыбаркам апублікаваў дэкларацыі аб даходах кандыдатаў у прэзідэнты, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі.

Летась агульны заробак кіраўніка дзяржавы склаў 551 761 258 рублёў. Такім чынам, сярэднемесячны даход — каля 46 мільёнаў. У даляравым эквіваленце гэта $4500.

Для параўнання, у 2009 годзе сярэднемесячны даход Лукашэнкі складаў 7,88 мільёна рублёў. Па тагачасным курсе гэта было $2821.

У 2005 годзе лічба складала 4,93 мільёна рублёў ($2289).

Нерухомасці і каштоўных папер персанальна на Аляксандра Лукашэнку па-ранейшаму не запісана. Не ўключаны ў спіс і «Майбах» — звышдарагі аўтамабіль, які нібыта быў атрыманы ў падарунак»

З членаў сям'і ў ягоную дэкларацыю запісаная толькі жонка Галіна. Яе сярэднемесячны даход летась склаў 8,2 мільёна рублёў — $801.

У параўнанні з папярэднімі дэкларацыямі яна пабагацела — раней Галіна Лукашэнка мела $311 (у 2005) і $477 (у 2009) месячнага даходу.

Ёй па-ранейшаму належаць жылы дом у Шклове, палова дома ў вёсцы Вялікі Межнік, а таксама 56 акцый ААТ «Масларобны завод».

Звяртае ўвагу таксама, што і Гайдукевіч, і Улаховіч, і жонкі кожнага з іх мелі ў 2014-м прыкладна аднолькавы даход — каля 2000 даляраў за месяц.

* * *

Чытайце таксама:

Апублікаваныя дэкларацыі пра даходы кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?