Запуск ракеты з першым у гісторыі Кітая месяцаходам «Нефрытавы заяц», 2 снежня 2013 года. Фота сайта cnn.com

Запуск ракеты з першым у гісторыі Кітая месяцаходам «Нефрытавы заяц», 2 снежня 2013 года. Фота сайта cnn.com

Кітай збіраецца стаць першай краінай, якая высадзіць касмічны зонд на адваротным баку Месяца, паведамляе агенцтва Xinhua. Мяркуецца, што аперацыя будзе выканана з дапамогай зонда «Чан'э-4», які плануецца запусціць да 2020 года.

Удзельнік месяцовай праграмы Кітайскай акадэміі навук Цзоу Юнляо паведаміў, што апошнія 12 з лішнім месяцаў эксперты ацэньвалі магчымасць ажыццявіць задуманае пасля распараджэння ўрада.

Адваротны, або «цёмны», бок Месяца, як яго часта называюць, немагчыма ўбачыць з Зямлі. Па словах Цзоу, гэты бок ўяўляе ідэальную пляцоўку для вывучэння нізкачастотных радыёхваль.

Цзоу таксама дадаў, што зонд «Чан'э-4» па сваёй канструкцыі вельмі падобны да «Чан'э-3», аднак здольны несці больш карыснай нагрузкі. Зонд будзе выкарыстаны для вывучэння геалагічных асаблівасцяў адваротнага боку Месяца.

«Чан'э-3» прызямліўся на месяцовай паверхні ў 2013 годзе, дзякуючы гэтай аперацыі Кітай стаў трэцяй краінай пасля ЗША і СССР, якая здолела паспяхова здзейсніць мяккую пасадку касмічнага апарата на Месяцы.

Кітайская праграма па вывучэнні Месяца падзелена на тры этапы. У ходзе першага былі запушчаныя месяцовыя арбітальныя зонды «Чан'э-1» (2007) і «Чан'э-2» (2010 год). У выніку была складзена трохмерная карта паверхні Месяца з высокім разрозненнем, сфатаграфаваныя і вызначаныя раёны, дзе меркавалася ажыццявіць пасадку наступных апаратаў.

Месяцаход «Нефрытавы заяц». Фота сайта cnn.com

Месяцаход «Нефрытавы заяц». Фота сайта cnn.com

На другім этапе ў 2013 годзе быў запушчаны «Чан'э-3», які даставіў на паверхню Месяца самаходны апарат «Юйту» («Нефрытавы заяц»). А палёт, які зараз мае скончыцца, апарата «Чан'э-5T1» ў 2014 годзе стаў падрыхтоўкай да рэалізацыі трэцяга этапу кітайскай праграмы па вывучэнні Месяца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?