Стаў вядомы памер леташняга даходу кандыдата ў прэзідэнт Сяргея Гайдукевіча. У 2014 годзе ён атрымаў 263 158 324 рублёў.
Такім чынам, сярэднемесячны даход складаў амаль 22 мільёна рублёў. Па тагачасным курсе гэта $2147.
Гайдукевіч атрымлівае вайсковую пенсію, іншыя крыніцы даходаў пакуль невядомыя.
* * *
У 2005 годзе, падчас апублікавання папярэдняй дэкларацыі, даходы былі нашмат большыя — у сярэднім па $5531 за месяц. Аднак такая высокая лічба атрымалася за кошт дадатковых даходаў — Гайдукевіч у той год прадаваў аўтамабіль, а таксама атрымаў «кампенсацыю маральнай шкоды» ад «Народнай Волі»
Каментары