У наш час пачуць беларускую мову на дзяржаўным тэлебачанні складана. Тое самае тычыцца і спартовых трансляцый. Але футбольным заўзятарам даводзілася чуць беларускую мову менавіта ў трансляцыях ці праграмах, прысвечаных гульні №1: агляды еўрапейскага футбольнага турніру «Ліга чэмпіёнаў», чэмпіянат Беларусі па футболе, міжнародныя спаборніцтвы з удзелам беларускіх каманд.

Мінула летняя Алімпіяда ў Лондане. Заўзятар ці проста ўважлівы глядач заўважыў, што па дзяржаўным тэлеканале «Беларусь-2» спачатку трансляцыі па баскетболе гучалі па-беларуску, але хутка шчасце скончылася і спартовы эфір зноў стаў рускамоўным.

Зміцер Герчыкаў, каментатар, які праводзіў рэпартажы на роднай мове, на маё пытанне «чаму?» адказаў агульнымі фразамі: «не ад мяне тое залежыць», «калі што зменіцца, з вялікай радасцю ўзнаўлю рэпартажы» [форум pressball.by].

Каментар па-беларуску спартовых падзей, зрэшты, патрабуе грунтоўнай падрыхтоўкі і ведання спартыўнай лексікі, а менавіта беларускамоўных адпаведнікаў запазычаным спартыўным тэрмінам ці ўвогуле спрадвечнабеларускіх слоў, якія не будуць супярэчыць агульнапрынятай семантыцы спартовых тэрмінаў. З гэтага вынікае праблема пошуку неабходнай літаратуры для спартовых журналістаў і аматараў спорту.

Я склаў невялічкі руска-англійска-беларускі слоўнік асноўных футбольных паняццяў і тэрмінаў. Англійская мова выбрана нездарма. Бо футбольная тэрміналогія (у большасці), як і сам футбол, паходзіць з краіны дажджоў і туманаў. Беларускі адпаведнік, нават у перакладзе з рускай мовы, можа зусім не адпавядаць зыходнаму англійскаму слову. Ды і для таго, каб не рабіць звычайныя калькі з рускай мовы, арыгінальны тэрмін неабходны.

Мэта работы — не проста перакласці рускія і англійскія лексемы, але і паспрабаваць адшукаць уласнабеларускія словы, якія могуць стаць для слухача-беларуса ўстойлівымі абазначэннямі тых ці іншых футбольных паняццяў.

У некаторых слоўніках мінулага, напрыклад, «Расійска-крыўскім (беларускім) слоўніку» Вацлава Ластоўскага аўтары імкнуліся знайсці менавіта беларускія адпаведнікі рускім словам. Канечне, слоўнік, які выдаваўся ажно ў 1924 годзе, у поўнай меры не дапаможа ў вынаходніцтве і пошуку беларускіх спартовых лексем, бо ён быў заснаваны на пурыстычнай тэндэнцыі — пазбаўленні мовы іншамоўнай лексікі, што ў нашым выпадку амаль немагчыма. Так, аўтар падае слова МЯЧЬ мпругкі клубік для гуляньня; шпуляк, шпульгак; кочаўка. Калі хаця б адзін з гэтых трох адпаведнікаў выкарыстае сучасны каментатар, глядацкая аўдыторыя, відавочна, проста не зразумее. Але некаторыя лексемы (у прыв. рикошет франц. касалёт, адскок) лашчаць слых гледача, і ўлічваюць фанетычныя адметнасці беларускай мовы.

Пяройдзем непасрэдна да слоўніка. Я вызначыў у ім 6 семантычных груп, куды ўваходзяць тэматычна блізкія лексемы.

І. Игроки / Гульцы

игрок — player — гулец

вратарь / голкипер — goal keeper — варатар, брамнік / галкіпер

Варатар — лексема ўласцівая сучаснай беларускай мове;брамнік узнікла, відаць, пад уплывам польскай мовы (польск.bramkarz), але слова прыжылося, беларускамоўная Вікіпедыя таксама падае такі варыянт азначэння гульца, які «абараняе браму сваёй каманды».

защитник — back — абаронца 

полузащитник / хавбек —

 halfback — паўабаронца/хаўбекчистильщик — sweeper — чысцільшчык (саст.)

опорный полузащитник — midfielder — апорны паўабаронцанападающий / форвард — forward — нападальнік (сл. бел. мовы) альбо нападнік / нападаючы, форвард 

центральный нападающий / центрфорвард – centre forward — цэнтральны нападальнік / нападаючы, цэнтрфорвард левый нападающий — left wing — левы нападальнік / нападаючы 

правый нападающий — right wing — правы нападальнік / нападаючы

плеймейкер — playmaker — плэймэйкер 

игрок основного состава — a player in the team — гулец асноўнага складу 

запасной игрок — substitute — запасны гулец 

сидеть в запасе — to be on the bench — сядзець на лаўцы; англійскае слова bench — 1. лава, лаўка.

ІІ. Игра / Гульня

судья в поле / рефериарбитр — referee — суддзя ў полі / рэферы, арбітр.

главный судья — main referee — галоўны суддзя / рэферы, арбітр 

боковой / судья на линии / лайнсмен — linesman — бакавы / суддзя на лініі / лайнсмэн 

свисток — whistle — свісток 

начало игры — the kick off — пачатак гульні 

первый тайм — the first half — першы тайм 

перерыв — half time — перапынак 

второй тайм — the second half — другі тайм 

добавленное время — added time — дададзены час

Тут дададзены час — гэта абмежаваная колькасць хвілін, вызначаная галоўным арбітрам і дададзеная да асноўнага часу гульні.

дополнительное время — overtime — дадатковы час / авертайм

Дадатковы час — гэта час, прызначаны ў выніку нічыёй паміж супернікамі, які прадугледжвае рэгламент спаборніцтваў і звычайна абмяжоўваецца 2 таймамі па 15 хвілін.

финальный свисток — the final whistle — фінальны / канечны свісток 

мяч

 — the ball — мяч 

ворота — the goal — футбольныя вароты, брама 

Больш лагічным будзе ўжыванне запазычання з польскай мовы, лексемы брам(к)а (польск. bramka), бо беларускае варотыпатрабуе ўдакладнення прыметнікам, які абазначае прыналежнасць да спорту (футбольныя вароты).

штанга — the goalpost — штанга 

перекладина

 — the crossbar — перакладзіна / папярэчына / папярэчка 

крестовина — the top angle — крыж / крыжавіна / крыжына

сетка

 — the net — сетка 

мяч в сетке

 — the ball is in the net — мяч у сетцы 

центр поля

 — the centre spot — цэнтр поля / сярэдзіна поля

центральная линия — the centre line — цэнтральная лініяштрафная площадка — the penalty area — штрафная пляцоўка / плошча 

вратарская — the 6 yard box — варатарская 

флажок

 — the flag — (памянш.) сцяжок / сцяг 

аут

 — out — аўт 

мяч в ауте — the ball is out — мяч у аўце / па-за гульнёй 

мяч в игре

 — the ball is in play — мяч у гульні 

вне игры / офсайд

 — offside — становішча па-за гульнёй / афсайд 

гол

 — a goal — гол 

забить гол

 — to score a goal — забіць гол 

нет гола

 — no goal — няма гола 

пенальти / одиннадцатиметровый

 — penalty kick — пенальці / адзінаццацімятровы 

бить пенальти

 — to take a penalty — прабіваць пенальці 

бить штрафной

 — to take a free kick — прабіваць штрафнысвободный удар — indirect free kick — свабодны ўдар / вольны стрэл

«Слоўнік беларускай мовы» падае і стрэл, і ўдар. Акрамя таго, у мове беларускіх каментарыяў лексема стрэл гучыць нават часцей, таму і падаём два варыянты. 

штрафной удар

 — free kick — штрафны ўдар / стрэл 

удар от ворот

 — a goal kick — удар / стрэл ад футбольных варот / брамы 

угловой удар

 — a corner — кутнік / вуглавы

ТСБМ падае лексему Кут — месца, дзе сыходзяцца ўнутраныя бакі прадмета. Таму, на маю думку, кутнік трэба лічыць і ўжываць першым адпаведнікам руск. угловой, бо тлумачальны слоўнік, як вядома, не заўсёды і не ва ўсіх значэннях падае адмысловыя спрадвечнабеларускія лексемы. У нашым жа выпадку мы прапануем своеасаблівае наватарства, ужываючы ў першую чаргу адметныя беларускія словы.

подать угловой — to take a corner — падаваць кутнік / вуглавыбросать из аута — to throw in — кідаць з-за лініі / кідаць з аўтувбрасывание — a throw in — укідванне 

счёт

 — the score — лік 

победа

 — victory — перамога / вікторыя 

поражение

 — a defeat — параза 

ничья — a draw — нічыя 

стенка

 — a wall — сценка 

стенка из пяти человек — a five-man wall — сценка з пяці чалавек 

рикошет

 — a deflection — рыкашэт / касалёт / адскок 

сделать навес / навесить

 — to bend the ball — зрабіць верхавую падачу / навешваць

ІІІ. Мастерство игры / Майстэрства гульні

тактика — tactics — тактыка 

тренировка — training — трэніроўка 

разминка

 — warming up — размінка / разагрэўка;

размінка — працэс, пры якім гульцы спосабам розных практыкаванняў разаграюць свае мускулы, зніжаючы імавернасць атрымання траўмы ці проста павышаючы сваю фізічную здольнасць перад выхадам на поле. Беларуская лексема разагрэўка найбольш адпавядае тлумачэнню самога паняцця.

тренировочный процесс — the training process — трэніровачны працэс 

техника

 — technique — тэхніка 

техническое мастерство

 — technical skill — тэхнічнае майстэрства 

дриблинг

 — dribbling — дрыблінг 

финт

 — a dummy — фінт 

отбор мяча

 — a tackle — адбор мяча 

передача / пас

 — a pass — перадача / пас 

передать мяч / дать пас

 — to pass — перадаць мяч / аддаць пас 

играть персонально с

 — to mark someone — гуляць персанальна з 

взвинтить темп игры

 — to speed up the game — паскорыць тэмп гульні 

прибавить скорости в игре

 — to speed up the game — дадаць хуткасці ў гульні 

снизить темп игры

 — to slow down the game — панізіць / знізіць тэмп гульні 

играть на контратаках

 — to play counterattacking football — гуляць на контратаках 

играть в открытый футбол

 — to play open football — гуляць у адкрыты футбол 

играть на удержание счёта

 — to close the game down — гуляць на ўтрыманне ліку 

играть в нападении — to play attacking football — гуляць у атацы 

играть в защите

 — to play defensively — гуляць у абароне

ІV. Наказания и травмы / Кары і траўмы

травма — an injury — траўма, цялеснае пакалечанне 

серьёзная травма — a serious injury — сур’ёзная траўма, сур’ёзнае цялеснае пакалечанне 

лёгкая травма

 — a slight injury — лёгкая траўма 

замена

 — a substitution — замена 

нарушение правил — a foul — парушэнне правіл (-аў) / фолпредупреждение — a warning — папярэджанне 

жёлтая карточка — a yellow card — жоўтая картка 

красная карточка

 — a red card — чырвоная картка 

удаление

 — a sending off — выдаленне

V. Удары / Удары (Стрэлы)

удар — a kick — удар / стрэл 

прострел — a centre — прастрэл 

простреливать

 — to centre the ball — прастрэльваць 

удар головой

 — a header — удар / стрэл галавой 

играть головой

 — to head the ball — гуляць галавой 

игра головой

 — heading the ball — гульня галавой 

играть рукой

 — to handle the ball — гуляць рукой 

игра рукой

 — handball — гульня рукой 

принять мяч на грудь

 — to chest the ball — прыняць мяч на грудзі 

обработать мяч

 — to keep the ball — апрацоўваць / абрабляць мяч

ударить щёчкой

 — to kick with the inside of the foot — ударыць / стрэліць шчочкай 

ударить пыром / носком

 — to toe the ball — ударыць / стрэліць пырам / наском 

ударить пяткой — to backheel — ударыць / стрэліць пяткай / пятой 

ударить шведкой

 — to kick with the outside of the foot — ударыць / стрэліць шведкай

VI. Соревнования / Спаборніцтвы

команда — team — каманда 

тренер

 — coach — трэнер 

сборная страны

 — national team — нацыянальная каманда / зборная краіны 

болельщик

 — a fan — заўзятар, фан, фанат;

ужываецца і балельшчык, але гэта калька з расейскай мовы.

болеть за — to support — заўзець за, фанацець за, ганяць за. 

чемпионат ( Беларуси / Италии ) по футболу

 — the ( Belarusian / Italian ) football championship — чэмпіянат ( Беларусі / Італіі ) па футболе 

премьер

-лига – the premier league — прэм’ер-ліга

высшая лига — a league — вышэйшая ліга 

первая лига

 — the first league — першая ліга 

чемпионат мира / кубок мира

 — the world championship / cup — чэмпіянат свету / кубак свету 

чемпионат / кубок Европы

 — the European championship / cup — чэмпіянат / кубак Еўропы

Заключэнне

Увогуле, прыемна, калі ўжываюцца і ўласнабеларускія, і запазычаныя варыянты тэрмінаў. Гэта стварае багацце і гнуткасць нашай мовы. Але галоўнай праблемай як было, так і застаецца — не недахоп беларускай спартыўнай лексікі, а відавочны недахоп спартыўных праграм на роднай мове беларусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?