Таццяна Караткевіч на рэгістрацыі кандыдатаў: «Лукашэнка стаміўся. Яму варта адпачыць»

«Лукашэнка стаміўся. Яму варта адпачыць», — сказала кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Таццяна Караткевіч у сваёй кароткай прамове на цырымоніі рэгістрацыі кандыдатаў у Цэнтрвыбаркаме.
Прамаўляла Караткевіч добра, без хвалявання.
Яна падзякавала сваёй камандзе.
«Я ганаруся, што я — адзіная дэмакратычная альтэрнатыва, я прадстаўляю людзей, што хочуць мірных перамен. Улада павінна мяняцца. Мяняцца мірна», — сказала Караткевіч.
Якасць жыцця толькі пагаршаецца, адзначыла яна, а Аляксандр Лукашэнка не выканаў абяцання 1000 даляраў заробку. «Калі мы дадзім яшчэ 5 гадоў гэтай уладзе, то толькі пагоршым сітуацыю».
Таццяна Караткевіч — першая зарэгістраваная жанчына-кандыдатка у гісторыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Лідзія Ярмошына ўручае пасведчанне кандыдата Таццяне Караткевіч.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

Каментары