Сусветныя цэны на прадукты харчавання ў жніўні ўпалі да мінімуму са снежня 2008 года. Аб гэтым паведамляецца ў рэлізе Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб'яднаных Нацый (FAO).

Індэкс цэн на харчовыя тавары FAO ў жніўні апусціўся на 8,5 пункта ў месячным выражэнні, або на 5,2%, да 155,7 пункта.

У гадавым вымярэнні паказчык знізіўся на 42,6 пункта (21,4%), адзначаецца ў паведамленні.

Месяцовы спад цэнаў быў адзначаны на ўсе віды прадуктаў за выключэннем мяса, цэны на якое засталіся устойлівымі.

«У дадатак да залішніх запасаў, шэраг іншых фактараў спрыяў зніжэнню (цэн), у тым ліку падзенне цэнаў на энерганосьбіты і асцярогі з нагоды запаволення эканамічнага росту Кітая і яго негатыўных наступстваў для сусветнай эканомікі і фінансавых рынкаў», — вынікае з паведамлення.

Падзенне цэнаў на збожжавыя прадукты арганізацыя звязвае з высокімі запасамі пшаніцы і паляпшэннем перспектыў ураджаю кукурузы ў ЗША.

Разам усё гэта прывяло да зніжэння індэксу цэн на збожжавыя прадукты ў жніўні на 11,6 пункта, або 7%, да 154,9 пункта — мінімуму з чэрвеня 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?