Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў сцвярджае, што данецкія і луганскія сепаратысты гатовыя правесці на сваіх тэрыторыях выбары па законах Украіны і пад кантролем АБСЕ.

Пра гэта ён заявіў падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з лідарамі Судана, паведамляе сайт расійскага МЗС.

«Данецк і Луганск гатовыя праводзіць іх на аснове ўкраінскага закона, а таксама да таго, каб назіральнікі АБСЕ атрымалі права маніторыць гэты працэс», — сказаў ён.

Пры гэтым Лаўроў заявіў, што сепаратысты хочуць асобна абмеркаваць нюансы гэтых выбараў з цэнтральнай уладай Украіны, каб, напрыклад, не дапусціць да выбараў непажаданыя ім арганізацыі.

«Напрыклад, яны выступаюць супраць таго (і іх выдатна можна зразумець), каб у выбарах на іх тэрыторыі маглі ўдзельнічаць такія арганізацыі, як «Правы сектар» і іншыя радыкалы, што супярэчаць закону краіны, па якіх гэтыя арганізацыі надзелены правам удзелу ў выбарах», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0