На праспекце Дзяржынскага, 11 (станцыя метро «Грушаўка») 8 верасня адбылося адкрыццё мастацкай галерэі, цалкам прысвечанай катам.

У ёй можна ўбачыць карціны, фота, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з выявай катоў, некаторыя з іх можна набыць. Атрыманыя сродкі пойдуць не толькі на патрэбы галерэі, але і на дабрачыннасць.

Наведнікаў сустракаюць і самі аб'екты мастацкага асэнсавання.

Цяпер іх двое: дырэктар Джымі, вялізны пухнаты скоціш фолд, і яго намеснік — шэры паласаты Цімоша. Апошняга забралі з «ператрымкі» — пастаяннага дома ў яго не было. Абодва ласкавыя і прыязныя.

Аўтар ідэі і куратар праекта — Ала Наварская, якая раней займалася арганізацыяй выстаў «Сакавіцкія каты». Таму знайсці дастатковую колькасць мастацкіх твораў было няцяжка.

Як паведаміла адміністратар Эвеліна, выставы плануецца мяняць, дадаваць новыя творы і пашыраць асартымент.

Таксама з'явяцца тры новыя коцікі, якія будуць «працаваць у дзве змены» — па чатыры гадзіны.

Пакуль трэцяя котка Мілка не вытрымала нагрузкі, яе забралі дахаты на адпачынак.

Дырэктар Джымі пазіруе

Дырэктар Джымі пазіруе

Цімоша больш актыўны і свойскі.

Цімоша больш актыўны і свойскі.

Цімоша больш актыўны і свойскі

Цімоша больш актыўны і свойскі

Цімоша больш актыўны і свойскі

Цімоша больш актыўны і свойскі

Палічкі з творамі, якія можна набыць. Кошт фота і карцін ад 40 да 150 тыс

Палічкі з творамі, якія можна набыць. Кошт фота і карцін ад 40 да 150 тыс

Палічкі з творамі, якія можна набыць. Кошт фота і карцін ад 40 да 150 тыс.

Палічкі з творамі, якія можна набыць. Кошт фота і карцін ад 40 да 150 тыс.

Наведнікі ахвотна фатаграфуюцца з катамі.

Наведнікі ахвотна фатаграфуюцца з катамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?