Чацвертую паразу ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі пацярпела мінскае «Дынама». 10 верасня на «Мінск-Арэне» «Дынама» прайграла «Нафтахіміку» па булітах 2:3.

У мінскага клуба ў гэтым сезоне дзве перамогі і чатыры паразы і 12-е месца ў Заходняй канферэнцыі.

Наступныя чатыры гульні «Дынама» правядзе ў гасцях: супраць «Спартака», «Ак Барса», «Лакаматыва» і «Сочы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0