Кіраўнік Беларускай федэрацыі гандбола Уладзімір Канаплёў пракаментаваў інфармацыю, што некаторыя дзяўчаты адмаўляюцца ад выступаў за зборную:

«Такім выпадковым людзям у гандболе не месца. Трэба прадумаць, як гэта прапісаць юрыдычна. Але я лічу, што калі хтосьці не прыязджае ў зборную без паважных прычын, то рэагаваць мы павінны жорстка. Аж да таго, што забараняць такім выступаць за свае клубы ў чэмпіянаце краіны. Строгія меры павінны быць і ў адносінах да парушальнікаў рэжыму. Падчас збору каманды U-19 адна гандбалістка кажа, што захварэла. Мы ёй алкатэстар, а там — 2 праміле. І гэта ў зусім юнай дзяўчынкі! Жах!» — цытуе словы Канаплёва sb.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0