ДУА «Інстытут культуры Беларусі» аб'яўляе набор на павышэнне кваліфікацыі па праграме «Сучасная арт-тэрапія: падыходы і тэхнікі». Праграма разлічана на спецыялістаў і работнікаў сферы культуры і мастацтва, а таксама ўсіх, хто цікавіцца ўплывам мастацтва і творчасці на чалавека і развіццём крэатыўных здольнасцей асобы.

Міждысцыплінарны модуль дэманструе гісторыю лячэбнага ўздзеяння працэсу мастацкай творчасці на чалавека ад старажытнага свету да эксперыментальных даследванняў пачатку XX стагоддзя. Асаблівая ўвага надаецца сучаснаму стану, тэрапеўтычным магчымасцям, методыкам і інавацыйным кірункам арт-тэрапіі.

Тэрміны правядзення заняткаў: 28 верасня - 2 кастрычніка 2015 года

Праграма навучання разлічана на 40 гадзін.

Кошт навучання для аднаго слухача 1.485.000 руб.

Па заканчэнні навучання слухачам выдаецца пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі дзяржаўнага ўзору і сертыфікат.

Даведкі па тэлефонах:

8 (017) 266 27 20; +375 (029) 709 27 14;
8 (017) 267 16 51; +375 (029) 165 50 02; +375 (029) 710 81 65
e-mail: [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0