Напоі ёсць на любы густ - клубнічны, чорных парэчак, агрэставы.
Падарунак мясцовым п'яніцам зладзіў адзін з найбуйнейшых гомельскіх гіпермаркетаў. У той час як у большасці крамаў самае таннае пойла — мацаваныя пладова-ягадныя напоі — каштуюць у раёне 40 тысяч рублёў за бутэльку 0,7 літра, у гіпермаркеце з'явіліся прапановы па 19900 рублёў. За такую цану тут прадаюць прадукцыю Талачынскага кансервавага завода — фруктова-ягадныя сталовыя паўсалодкія віны.
Прычым, напоі ёсць на любы густ — клубнічны, чорных парэчак, агрэставы ды іншыя.
Нагадаем, Лукашэнка да 15 верасня запатрабаваў разгрузіць склады айчыннай алкагольнай прадукцыі і паставіць яе ў рознічны гандаль.