У Кнізе рэкордаў Гінэс новы рэкорд: самая хуткая чарапаха ў свеце. Рэкорд усталяваў Берці з паўднёвага ўсходу Англіі — ён палепшыў папярэдні чарапашы рэкорд у больш чым два разы.

Берці прабег 5,48 метра за 19,59 секунд — хуткасць склала 0,28 метра на секунду альбо 1,008 кіламетра на гадзіну.

Гаспадары Берці падзравалі, што чарапаха хуткая, і вырашылі гэта праверыць. Аказалася, самая хуткая з тых, чыю хуткасць бегу замяралі.

Папярэдні чарапашы рэкорд таксама быў усталяваны ў Вялікабрытаніі, у 1971 годзе чарапаха Чарлі дасягнуў хуткасці ў 0,125 м/с альбо 0,45 км/г.

Чалавек бегае хутчэй: сусветны рэкардсмен у бегу на 100 метраў Усэйн Болт развівае хуткасць да 44,7 км/г (між 60-м і 80-м метрамі стаметроўкі). А самая хуткая жывёла на Зямлі, гепард, развівае хуткасць да 93 км/г (гэта афіцыйна зафіксаваны рэкорд, па непацверджаных звестках і больш за сотню).

Робат-гепард развівае хуткасць да 46 км/г — хутчэй за чалавека, ды ўдвая павольней за жывога гепарда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?