Паміж урадамі Беларусі і Расіі вядуцца перамовы пра размяшчэнне на тэрыторыі нашай краіны расійскага авіяцыйнага палка. Некаторыя палітычныя сілы асцерагаюцца расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі.
Журналісты «Нашай Нівы» даведаліся, што пра гэта кажуць на вуліцы.
Як вынікае, пэўнасці ў грамадстве няма: камусьці абыякава, хтосьці супраць, а хтосьці за.
Глядзіце відэа!