Свет

У Таджыкістане забіты намеснік міністра абароны, які зладзіў бунт

У Раміцкай цясніне ў Таджыкістане быў забіты генерал Абдухалім Назарзада. Пра гэта ў пятніцу, 11 верасня, паведамляе выданне «Азія Плюс» са спасылкай на крыніцу, якая ўдзельнічала ў спецаперацыі.

Па словах суразмоўцы выдання, неўзабаве павінна з'явіцца афіцыйнае паведамленне з гэтай нагоды. «Азія Плюс» піша, што афіцыйныя ўлады пакуль дадзеную інфармацыю не пацвярджаюць.

Раней у сілавых структурах Таджыкістана заяўлялі, што група Назарзада і сам генерал знаходзяцца ў шчыльным акружэнні, і яго ліквідацыя толькі справа часу.

Былы намеснік міністра абароны Таджыкістана Абдухалім Назарзада расстраляў 25 таварышаў па службе адной з вайсковых частак за адмову далучыцца да групоўкі, якую ён узначальвае.

У ноч з 3 на 4 верасня ўдзельнікі групоўкі, кіраўніком якіх быў названы Назарзада, напалі на цэнтральны апарат Мінабароны і на аддзел унутраных спраў у горадзе Вахдат. Загінулі восем супрацоўнікаў ведамстваў.

Пазней генерал расстраляў 25 таварышаў па службе адной з вайсковых частак за адмову далучыцца да тэрарыстычнай групоўкі

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху даручыў ізраільскай арміі зноў біць па Газе13

Наўседа пра рэакцыю Лукашэнкі: Хочацца, каб яшчэ мацней прыпякло41

«Раніца — у школе, потым — гатэль». Знакаміты беларускі лыжнік расказаў, як жыве ў польскім Закапаным

«У палякаў усё гатова». Што кажуць пра магчымае адкрыццё «Брузгоў» і «Бераставіцы»?8

Мікола Дзядок параіў, што рабіць, каб наблізіць перамены29

Пад Баранавічамі мясцовы жыхар праводзіць бясплатныя экскурсіі па былой панскай сядзібе5

Аказваецца, Клачко, Манько і Баранаў, якія сказалі, што выйшлі з КР з фракцыяй «Воля», нікуды не выходзілі9

Зяленскі: Гатовыя весці перамовы дзе заўгодна, толькі не ў Расіі і дакладна не ў Беларусі9

У Гродзенскай турме адкрылі праваслаўную царкву10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц14

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць