Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў нагадаў, што ўсе пункты комплексу мер па выкананні мінскіх пагадненняў павінны выконвацца паслядоўна.

Першым этапам з'яўляецца поўнае перамір'е, якое цяпер, пасля ўстанаўлення «рэжыму цішыні» на Данбасе з 1 верасня, можа стаць трывалым.

Таксама кіраўнік МЗС РФ адзначыў неабходнасць адводу ўзбраенняў калібрам менш за 100 міліметраў, пасля чаго трэба прыступіць да выканання палітычнай часткі пагадненняў.

Акрамя таго, паводле Лаўрова, неабходна вывесці і ўсіх замежных наймітаў.

Пасля гэтага будзе адноўлены кантроль Украіны над мяжой на паўднёвым усходзе, дадаў расійскі міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?