Фото president.gov.by

Фото president.gov.by

У Беларусі нікому не ўдасца пагрэць рукі на дзяржаўнай маёмасці, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з жыхарамі Любанскага раёна.

«Мы нікому нічога не аддаем. Гэта ўсё застаецца ў нашай дзяржаве — жалезабетонна. Мы не жулікі, вы ў чым заўгодна мяне можаце папракнуць, толькі не ў махлярстве. Нікому, я сам гэтага не рабіў і нікому не дазваляю. За дваццаць гадоў ніхто ў мяне не пагрэў рукі на дзяржаўным», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Што тычыцца гарантый цаны на калійныя ўгнаенні, то іх ніхто не можа даць. У якасці прыкладу кіраўнік дзяржавы прывёў сітуацыю з нафтай, цана якой знізілася са $120 за бараль да $40. «Калі сумленна жыць, не красці, не жульнічаць і ня браць чужое, мы вытрымаем якія заўгодна цэны. Мы ў стане канкураваць. Калій патрэбны заўсёды», — заўважыў пры гэтым Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь сёлета атрымала $2 млрд выручкі за калійныя ўгнаенні. «Мы ўжо сёння, па-мойму, каля $2 млрд за гэтыя месяцы атрымалі выручкі пры невысокіх цэнах. Варушымся, нам давяраюць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?