«Наколькі сур'ёзныя асцярогі, што на прэзідэнцкіх выбарах будзе нізкая яўка?» — запытаўся вядучы СТБ Ягор Хрусталёў у старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.

«Зразумела, такія асцярогі заўсёды ёсць. Гэта мой, напэўна, страшны сон. Дарэчы, мяне хвалюе больш за ўсё нават не вынік выбараў, а ці прыйдзе выбаршчык. Гэта з'яўляецца самым галоўным.

І ўвогуле, для дзяржавы самым важным з'яўляецца не вынік, магчыма, не нейкае прызнанне, а як адрэагуе уласнае насельніцтва. У рэшце рэшт, насельніцтва потым вызначае сваім стаўленнем ўсё жыццё ў краіне наогул. І легітымізацыя таго ці іншага палітыка перш за ўсё залежыць ад прызнання яго насельніцтвам, наколькі яны прызнаюць яго ў якасці бацькі нацыі, дэпутата, прэзідэнта і гэтак далей. Тое, што працаваць над яўкай трэба, гэта абавязкова. І, дарэчы, можа быць, там, дзе над яўкай не працуюць, то бок пускаюць на самацёк, там сапраўды ёсць такія асцярогі, а выбаршчыкі прагаласуюць нагамі. У рэшце рэшт, у нас дзяржава над яўкай працуе», — адказала Лідзія Ярмошына

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?