Фота Al Arabiya

Фота Al Arabiya

Прынамсі 107 чалавек загінулі і 100 параненыя ў выніку таго, што будаўнічы кран паваліўся на мячэць Аль-Харам у Меццы, паведамляюць улады Саудаўскай Аравіі.

У сацсетках з'явіліся фатаграфіі скрываўленых целаў наведвальнікаў мячэці. Таксама на фота відаць частку пад'ёмнага крана, які прабіў дах будынка.

Фота Al Arabiya

Фота Al Arabiya

На месцы здарэння працуюць ратавальнікі.

Мячэць аль-Харам (Запаветная мячэць) у Меццы, з'яўляецца галоўнай і найбуйнейшай мячэццю ў свеце. Ва ўнутраным двары мячэці знаходзіцца галоўная святыня ісламу — Кааба. У святую для мусульман Мекку на Хадж ўжо збіраюцца паломнікі з усяго свету. Хадж адбываецца пазней у верасні. Летась з прычыны будаўнічых работ у мячэці аль-Харам горад прыняў паломнікаў менш, чым звычайна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?