Служба бяспекі Украіны ў пятніцу паведаміла аб прадухiленнi замаху на кіраўніка МУС Украіны Арсена Авакава.

«Служба бяспекі Украіны сумесна з Галоўнай ваеннай пракуратурай папярэдзілі забойства міністра ўнутраных спраў і шэраг іншых заказных забойстваў у Кіеве і Харкаве», — гаворыцца ў заяве на сайце ведамства.

Як паведаміла прэс-сакратар СБУ Алена Гітлянская, у выніку спецаперацыі праваахоўнікі выкрылі злачынную групу, якая рыхтавала забойства высокапастаўленых чыноўнікаў міліцыі, народнага дэпутата, валанцёраў і бізнесменаў.

У Харкаве сёння затрыманы адзін з арганізатараў групы — кіраўнік батальёна «Слабажаншчына».

Працягваюцца следчыя дзеяньні ў рамках крымінальнай вытворчасці, адкрытай па арт. 115 Крымінальнага кодэкса Украіны (заказное забойства), праводзяцца ператрусы па месцах дыслакацыі падраздзялення падазраванага і па месцы яго жыхарства.

Як паведаміла УНІАН інфармаваная крыніца ў органах пракуратуры, затрыманым з'яўляецца капітан міліцыі. Прымаюцца меры па затрыманню яшчэ аднаго члена групоўкі.

Таксама суразмоўца агенцтва паведаміў, што акрамя Авакава зламыснікі мелі намер ліквідаваць народнага дэпутата, камандзіра батальёна «Азоў» Андрэя Білецкага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?