Удзельнікі акцыі «Не рабаванню» на праспекце Баграмяна адмовіліся выканаць патрабаванні паліцыі і сысці з праспекта. Напярэдадні пратэстоўцы перакрылі праезную частку праспекта, і паліцыя дала ім час да 5:00 раніцы.

Пачынаючы з пятай раніцы, паліцыя перыядычна заклікала ўдзельнікаў акцыі разысціся, але пратэстоўцы сфармавалі жывы ланцуг і адмовіліся выконваць патрабаванні праваахоўнікаў. Праз паўгадзіны паліцыянты, таксама сфармаваўшы ланцуг, выціснулі ўдзельнікаў акцыі з праезнай часткі праспекта. Яны ачапілі праезную частку, не дазваляючы актывістам зноў выйсці на праезную частку.

У выніку разгону акцыі пратэсту 48 актывістаў былі дастаўленыя ў аддзяленні паліцыі, паведамляе armtoday.info.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0