Украіна па ўзроўні жыцця наблізілася да Габонскай Рэспублікі, сказаў кіраўнік Адэскай аблдзяржадміністрацыі ў эфіры Шустэр LIVE.

Саакашвілі адзначыў, што паводле апошніх дадзеных міжнародных даследаванняў, ва Украіне за апошнія паўтара года ВУП скараціўся да 115 млрд.

«ВУП Украіны скараціўся са 184 мільярды даляраў да 115 мільярдаў. Гэта значыць, мы на душу насельніцтва ў хутка наблізіліся да ўзроўню Габона», — адзначыў ён.

«Калі Украіна будзе развівацца двума-трыма адсоткамі у год, мы дойдзем да ўзроўню 2013 года, года Януковіча апошняга, мы дойдзем да гэтага ўзроўню недзе праз 15 гадоў. Праз 15 гадоў, калі не будзе радыкальных рэформаў у краіне», — заявіў Саакашвілі.

Акрамя таго, кіраўнік Адэскай аблдзяржадміністрацыі падкрэсліў, што за апошні час вельмі вырас узровень ценявой эканомікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0