У тварожнай пасце з Расіі знайшлі кішачную палачку. Пра гэта паведамляе Мінскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі са спасылкай на Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Пры правядзенні лабараторных даследаванняў узору тварожнага прадукту з замяняльнікам малочнага тлушчу «Паста Особая с курагой», дата вырабу 2015/08/04, прыдатны да 2015/09/01, штрых-код 4607130760529, вытворца: ТАА «Планета сыркоў» Расія, імпарцёры: РБ ТДА «Айскінг», г. Мінск, выяўлена, што вышэйназваная прадукцыя не вытрымала выпрабаванняў па мікрабіялагічных паказчыках — ўтрыманне БГКП (бактерыі групы кішачнай палачкі, каліформы) у 0,01 г.

Рэкамендавана забяспечыць правядзенне даследаванняў вышэйназванай прадукцыі на адпаведнасць «Патрабаванням да харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў».

У выпадках атрымання нездавальняючых вынікаў партыя дадзенай прадукцыі падлягае неадкладнаму выдаленню з абарачэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?