Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і былы прэм'ер Італіі Сільвіё Берлусконі 11 верасня прагуляліся па цэнтральнай набярэжнай Ялты. Яны ажыўлена абменьваліся рэплікамі з удзелам перакладчыка. Людзі актыўна фатаграфавалі абодвух палітыкаў.

Як піша ў сваім Twitter карэспандэнт «Комсомольской правды» Дзмітрый Смірноў, Пуцін паціснуў рукі некалькім прысутным, а таксама сфатаграфаваўся з маленькай дзяўчынкай.

Берлусконі ўслед за Пуціным таксама сфатаграфаваўся з маленькай дзяўчынкай.

Потым італьянец падышоў да аднаго з мужчын на набярэжнай і, паказаўшы на яго жывот, з усмешкай сказаў па-англійску: «Занадта вялікі!». Мужчына не разгубіўся і адказаў: «Я чалавек паўночны, а вы паўднёвы».

Адзін з прысутных звярнуўся да Пуціна з просьбай далучыцца да кампаніі па абароне ялцінскіх паркаў. «Добра, я абавязкова далучуся», — адказаў Пуцін.

Раней палітыкі прадэгуставалі крымскія віны ў Масандры.

Акрамя таго, Пуцін прапанаваў разбіць у Крыме парк з помнікам італьянскім салдатам, якія ваявалі на паўвостраве ў сярэдзіне XIX стагоддзя.

Сяброўскія адносіны, якія Пуцін і Берлусконі не хаваюць, сфармаваліся ў перыяд, калі апошні узначальваў савет міністраў Італіі. Аднак яны не перапыніліся і пасля яго адстаўкі ў 2011 годзе. У канцы чэрвеня 2015 года палітыкі разам адпачывалі на Алтаі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0