У Бабруйску ўдалося ліквідаваць пажар, які доўжыўся каля двух тыдняў.

Пра гэта бабруйскаму сайту komkur.info паведаміў намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС Канстанцін Іваноў. Нагадаем, што палі фільтрацыі загарэліся яшчэ 29 жніўня, гэта значыць на барацьбу са стыхіяй пайшло 13 дзён.

«Бабруйскі пажар — гэта адзінкавы, выключны выпадак, — лічыць Канстанцін Віктаравіч. — Прадбачыць ўзгаранне было практычна немагчыма, бо яшчэ год таму там стаяла вада. Сышліся адразу некалькі неспрыяльных фактараў. Па-першае, вядома, засуха, праз якую упаў ўзровень грунтавых вод. Па-другое, гаручае асяроддзе, а менавіта — высокая сухая трава. Каб прадухіліць падобныя узгаранні, не варта пакідаць тэрыторыі закінутымі. Неабходна альбо касіць траву, альбо пачынаць землеапрацоўку, увогуле, неяк кантраляваць сітуацыю».

У выніку — больш за 20 гектараў выпаленай зямлі. Але «на ўсякі пажарны» работнікі МНС залілі вадой 45 гектараў.

За ўвесь час пажару на зямлю, якая тлела, было выліта больш за 123 тысяч кубічных метраў вады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?