Інфармацыя аб ліквідацыі былога намесніка міністра абароны Таджыкістана, генерал-маёра Абдухаліма Назарзады не адпавядае рэчаіснасці. Пра гэта ТАСС паведаміла крыніца, абазнаная аб ходзе антытэрарыстычнай аперацыі ў Раміцкай цясніне.

Паводле яго слоў, Назарзада жывы, месца яго знаходжання вызначана, шляхі адступлення блакаваныя. Крыніца адзначыла, што інфармацыю пра гібель генерала абвяргаюць паказанні затрыманых у ходзе аперацыі прыхільнікаў былога намесніка міністра абароны, а таксама разведзвесткі.

Аб ліквідацыі Назарзады 11 верасня паведаміла выданне «Азія-плюс» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах рэспублікі. Афіцыйных пацверджанняў гэтай інфармацыі не паступала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?