Канцлер ФРГ Ангела Меркель лічыць, што знайсці вырашэнне канфлікту ў Сірыі немагчыма без удзелу Расіі. Пра гэта яна заявіла ў суботу ў Берліне.

Паводле яе слоў, у гэтым пытанні, а таксама ў барацьбе з ісламістамі з групоўкі «Ісламская дзяржава» Германіі неабходна супрацоўніцтва як з ЗША, так і з Расіяй. У адваротным выпадку рашэнне праблемы знайсці нельга, падкрэсліла яна.

Сірыйскае пытанне таксама абмяркоўваў ў суботу ў Берліне кіраўнік МЗС ФРГ Франк-Вальтэр са сваім расійскім калегам Сяргеем Лаўровым. Як паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы ў дыпламатычных колах, абодва міністры выступілі ў падтрымку спецпрадстаўніка ААН па Сірыі Стафана дэ Містура і яго плана па стварэнні кантактнай групы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?