Ён раззлаваўся, абяцаў агонь пякельны,
Бясконцы шлях паміж пакутаў і грахоў,
Ды я б сама пайшла, бо тут няма патэльні,
Няма каструль, відэльцаў, лыжак і гаршкоў,

Адная манна, ні навару ў ёй, ні гушчы,
Карова сіняя, а з ёй арол ды леў.
Хадзіў галодны мой мужык па райскіх кушчах,
Дык я прынесла яблык, каб крыху пад’еў!

Не трэба голадам марыць майго Адама.
Не прабачаюся – няма маёй віны.
Сама пайду. На развітанне грукну брамай,
А на Зямлі зраблю мачанку і бліны.

11.09.15.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0