Тысячы чалавек прыйшлі на чарговы мітынг на плошчы Вялікага нацыянальнага сходу ў сталіцы Малдовы, што распачаўся апоўдні.

Незадаволеныя ўрадам людзі патрабуюць адстаўкі ўрада і прыцягнення да адказнасці вінаватых у пагаршэння сітуацыі ў фінансава-банкаўскім сектары. Не абышлося і без сутычак.

Неўзабаве пасля пачатку мітынгу пачалася сутычка паміж удзельнікамі мітынгу. Канфлікт узнік паміж прыхільнікамі аб'яднання з Румыніяй і прыхільнікамі платформы DA.

Нягледзячы на тое, што мітынг абвяшчаўся як усеагульны, не ўсе на плошчы радыя адзін аднаму. Адзін з удзельнікаў бойкі сказаў, што мітынг беспартыйны, а ўніяністам на ім не месца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?