Сямігадовая дзяўчынка загінула пры пажары ў шматпавярхоўцы ў Віцебску, паведамілі БЕЛТА у абласным упраўленні МНС.

Ранняй раніцай 13 верасня ў службу выратавання паступіла каля 20 паведамленняў аб пажары па пр-це Будаўнікоў у шматпавярховым доме. Да месца здарэння было накіравана 5 адзінак спецтэхнікі МНС.

Да моманту іх прыбыцця на пятым паверсе назіралася адкрытае гарэнне ў кватэры. На момант узнікнення пажару ўнутры знаходзіліся 26-гадовыя муж і жонка з двума дзецьмі і госць, знаёмы гаспадароў.

Муж з жонкай і чатырохгадовым сынам спалі ў спальным пакоі, а 7-гадовая дзяўчынка — у дзіцячым.

Са слоў бацькоў, яны прачнуліся ад крыкаў дачкі, усе пакоі былі моцна задымленыя. Яны ўзялі сына і пакінулі кватэру.

Бацька спрабаваў зайсці ў пакой дачкі, але не змог выратаваць дзіця з-за адкрытага агню і моцнага задымлення. Знаёмы таксама спрабаваў ліквідаваць гарэнне, але безвынікова.

Работнікі МНС знайшлі цела дзяўчынкі каля ложка ў дзіцячым пакоі.

Гаспадар кватэры з атручваннем прадуктамі гарэння шпіталізаваны ў абласную бальніцу.

Прычына пажару высвятляецца. Меркавана ачаг пажару знаходзіўся ў дзіцячым пакоі. Ва ўсіх пакоях знішчана маёмасць, закураны сцены, столь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?