Следам за Германіяй і Аўстрыяй пра ўзмацненне памежнага кантролю абвясціла Чэхія.
Пасля часовага спынення чыгуначных камунікацый паміж Аўстрыяй і Германіяй паток бежанцаў і мігрантаў можа накіравацца ў Германію абыходным шляхам праз Чэхію.
Міністр унутраных спраў Чэхіі Мілан Хованец сказаў, што, магчыма, спатрэбяцца далейшыя захады ў залежнасці ад колькасці бежанцаў, якія прыедуць у Чэхію.