Фота БелТА
У Мінску будуць зніжацца аб'ёмы будаўніцтва жылля дзеля стрымлівання росту насельніцтва. Пра гэта заявіў у інтэрв'ю праграме «Контуры» тэлеканала АНТ, паказанай ўвечары 13 верасня старшыня Мінскага гарвыканкама Андрэй Шорац.
«Мы зніжаем аб'ёмы будаўніцтва жылля. Калі ў мінулым годзе мы ўвялі 1 млн. 320 тыс. кв. м, то ў гэтым — не перасягнём за мільён. І паступова, кожны год будзем зніжаць будаўніцтва новага жылля, адначасова развіваючы прыгарадныя раёны «Зялёны Бор», «Нотынгем» і гарады-спадарожнікі», — сказаў Шорац.
Такім чынам, па словах кіраўніка Мінскага гарвыканкама, робяцца захады па стрымліванні росту колькасці жыхароў сталіцы.