Спецслужбы ЗША прадухілілі пагрозу бяспецы Папы ў ходзе яго будучага візіту ў Амерыку, заявіў старшыня камітэта па нацыянальнай бяспецы палаты прадстаўнікоў Кангрэса, перадае ABC.

«Мы вельмі ўважліва сочым за тым, што можа пагражаць Папу падчас яго візіту ў ЗША. У прыватнасці, мы прадухілілі адзін такі выпадак. Яго прыезд усё бліжэй, і я думаю, што ўсе мы праявім асаблівую пільнасць, каб гарантаваць яго бяспеку ў ЗША», — сказаў ён.

У спецслужбах адзначаюць, што пантыфік вельмі любіць выходзіць да людзей, што цягне за сабой сур'ёзную пагрозу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0